Сцяг Чацвер, 23 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 студзеня 2025, 11:17

Лукашэнка: якасць беларускіх тавараў - гэта пытанне нацыянальнага суверэнітэту

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якасць беларускіх тавараў - гэта пытанне нацыянальнага суверэнітэту. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 студзеня на цырымоніі ўручэння сімвалаў Дзяржаўнага знака якасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Год якасці і цяперашняя пяцігодка якасці - самая актуальная стратэгія развіцця на гэтым гістарычным этапе, наш адказ на выклікі часу, пытанне нацыянальнага суверэнітэту", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён звярнуў увагу, што цяпер час вельмі жорсткай канкурэнцыі ва ўсіх сферах - ад вытворчасці да грамадзянскай супольнасці. І на ўсіх узроўнях - ад асабістай прафесійнай рэалізацыі да ўмацавання пазіцыі краіны ў глабальным светапарадку.

"Якасць - адначасова і канчатковы вынік, і шлях. Гэта наш асноўны рэсурс разам з працавітасцю, інтэлектам і дысцыплінай, дзякуючы якім мы жывём у незалежнай краіне насуперак беспрэцэдэнтнаму націску. Трыццаць гадоў - мірных і стваральных, - канстатаваў Прэзідэнт. - Наша краіна будзе канкурыраваць у сваёй вытворчасці заўсёды, таму што тое, што мы вырабляем (нават добрай, высокай якасці), вымушана будзе канкурыраваць з іншымі дзяржавамі, якія вырабляюць такія ж прадукты".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі