Сцяг Субота, 17 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 красавіка 2025, 18:44

Лукашэнка: як бы ні фанабэрыліся амерыканцы і французы, у іх не дэмакратыя, а адзін таталітарызм

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як бы ні фанабэрыліся амерыканцы і французы, у іх не дэмакратыя, а адзін таталітарызм. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю МТРК "Мір", паведамляе БЕЛТА.

У час інтэрв'ю Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што рэгулярна глядзіць тэлеканал "Мір", паколькі яму цікава, што адбываецца на постсавецкай прасторы. Акрамя таго, паводле слоў Прэзідэнта, журналісты гэтай тэлерадыёкампаніі аб'ектыўна асвятляюць падзеі і ў іншых краінах - непрадузята канстатуюць факты.

"Мне гэта падабаецца. Гэтага, дарэчы, сёння не хапае. У свеце не хапае. І як бы там ні фанабэрыліся амерыканцы, французы і іншыя, яны не проста прапагандысты - гэта больш, чым прапаганда. Гэта ніякай дэмакратыі, гэта адзін таталітарызм. А нам жа яны падносілі сябе вунь як", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка згадаў сітуацыю з лідарам французскай партыі "Нацыянальнае аб'яднанне" Марын Ле Пен, якую прызналі вінаватай у злоўжыванні сродкамі Еўрапейскага саюза, а таксама судовы працэс па справе кіраўніка Гагаузскай аўтаноміі Малдовы Яўгеніі Гуцул (яе абвінавачваюць у парушэннях пры фінансаванні апазіцыйнай партыі "Шор", прызнанай малдаўскімі ўладамі незаконнай і ліквідаванай). Многія лічаць, што абедзве справы палітычна матываваны.
"У любой краіне гэта жудасць. Гэта жудасць. Ніякай там дэмакратыі не было. А тое, што было, яны акуратна хавалі пад сукно. Пад плінтус схавалі, і мы: "Ах, якая дэмакратыя. Давайце паўторым". Мы з расіянамі паўтарылі. Яны (заходнія партнёры. - Заўвага БЕЛТА) прыйшлі да нас з нейкімі эканамічнымі прапановамі, інвестыцыямі, прадпрыемствы адкрылі, недзе прыватызавалі (не ў нас, у Расіі ў асноўным). А потым, як толькі адмашку атрымалі, усе збеглі. Дзякуй богу, што збеглі. Яны ж нічога з сабой не знеслі. Нам розуму хапіла пакінуць усё тое, што напрацавана было нашымі людзьмі і іх спецыялістамі. Гэта аснова нашага імпартазамяшчэння і канкурэнтаздольнасці", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі