
23 лістапада, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Ядзернаму шантажу не павінна быць месца ў міжнароднай палітыцы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Ерэване на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсё часцей размова заходзіць аб магчымасці прымянення ядзернай зброі. "Тое, што нельга было ўявіць яшчэ 2-3 гады таму. Ядзерная рыторыка асобных заходніх лідараў зашкальвае. Польскае кіраўніцтва дэкларуе гатоўнасць размясціць у сябе ядзерную зброю. Добра, што ў амерыканцаў, трэба аддаць належнае ім, яшчэ захаваліся разважлівыя людзі, якія выдатна разумеюць небяспекі ядзерных гульняў, асабліва з непрадказальнымі партнёрамі", - сказаў Прэзідэнт.
"Наша цвёрдае перакананне - ядзернаму шантажу не павінна быць месца ў міжнароднай палітыцы!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён нагадаў вядомы тэзіс аб тым, што ў ядзернай вайне не будзе пераможцаў: "Вялікі фізік Альберт Эйнштэйн некалі сказаў: "Я не ведаю, якой зброяй будзе весціся трэцяя сусветная вайна, але чацвёртая - палкамі і камянямі".-0-