
18 жніўня, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Айчынная прадукцыя АПК карыстаецца высокім попытам у жыхароў прыгранічных тэрыторый. Аб гэтым кіраўніку дзяржавы было даложана ў ходзе яго рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер шмат людзей набывае ў Беларусі прадукцыю. Сярод пакупнікоў не толькі расіяне, але і ўкраінцы, жыхары Польшчы, Літвы.
"І дзякуй богу, няхай прыязджаюць. Калі ў цябе ёсць што прадаць. Я ж прасіў іх (адказных за гандаль чыноўнікаў у рэгіёнах. - Заўвага БЕЛТА), кажу: пастаўце на граніцы там просты, звычайны гандаль. Прывёз - прадаў. Каб яны самі (жыхары суседніх краін. - Заўвага БЕЛТА) вывозілі адсюль. Яны плацяць добрыя грошы", - сказаў Прэзідэнт.
Губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік расказаў, што госці з суседніх краін выбіраюць, заправіўшыся, пад'ехаць да бліжэйшага стацыянарнага магазіна. "Мы вось туды ўсё дагружаем і бачым, як там расце абарот", - адзначыў ён.
"Гэта яшчэ лепш", - адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама даручыў садзейнічаць айчынным сельгасвытворцам у развіцці фірменнага гандлю, уключаючы сталіцу.-0-