Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 верасня 2020, 12:32

Лукашэнка: я ўступаю на пасаду Прэзідэнта з асаблівым пачуццём гонару за беларусаў

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння ў час урачыстай цырымоніі інаўгурацыі ў Палацы Незалежнасці заявіў, што ўступае на пасаду Прэзідэнта з пачуццём гонару за беларусаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэты ўрачысты дзень Прэзідэнт дае прысягу на вернасць Айчыне і народу з асаблівым пачуццём. У ім вельмі шмат гордасці за беларусаў, якія з гонарам прайшлі выпрабаванні на трываласць, перш за ўсё, сваіх перакананняў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Дзень уступлення на пасаду Прэзідэнта - гэта дзень нашай з вамі перамогі, пераканаўчай і лёсавызначальнай. Мы не проста выбіралі прэзідэнта краіны - мы абаранялі нашы каштоўнасці, наша мірнае жыццё, суверэнітэт і незалежнасць. І ў гэтым плане нам трэба яшчэ нямала зрабіць".

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што гэты год увойдзе ў гісторыю Беларусі як вельмі эмацыянальны перыяд. "Нашай дзяржаўнасці быў кінуты беспрэцэдэнтны выклік - выклік неаднаразова адпрацаваных безадмоўных тэхналогій знішчэння незалежных дзяржаў. Але мы аказаліся ў ліку вельмі нямногіх - нават, можа, адзіныя, - дзе "каляровая рэвалюцыя" не адбылася. І гэта выбар беларусаў, якія ні ў якім выпадку не хочуць страціць краіну", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэтыя падзеі далі магчымасць пераканацца ў тым, што беларусы ў абсалютнай большасці любяць сваю зямлю, жадаюць ёй міру, спакою і працвітання. "Нягледзячы на страшэнныя падбухторванні звонку, захавалі павагу адзін да аднаго", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі