Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 кастрычніка 2021, 13:13

Лукашэнка: я ніколі не быў супраць нашэння масак, але культура іх выкарыстання ёсць толькі ва ўрачоў

26 кастрычніка, Ліда /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы заявіў, што ніколі не быў супраць нашэння масак, але культура іх выкарыстання ёсць толькі ва ўрачоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пасля яго нядаўніх заяў аб масачным рэжыме і вакцынацыі ў колах збеглай апазіцыі яго сталі называць галоўным кавід-дысідэнтам. Прэзідэнт звярнуў увагу, што ніколі не выступаў супраць нашэння масак, і больш таго, - у пачатку пандэміі Аляксандр Лукашэнка строга кантраляваў арганізацыю вытворчасці сродкаў аховы ў Беларусі і дамаўляўся з замежнымі партнёрамі аб узаемадзеянні ў гэтай сферы.

Але, на думку кіраўніка дзяржавы, культура выкарыстання ахоўных сродкаў ёсць толькі ва ўрачоў, а грамадзяне, як правіла, не выконваюць усе меры засцярогі і рэкамендацыі пры нашэнні масак, таму іх выкарыстанне такім чынам неэфектыўнае.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што правільнае выкананне масачнага рэжыму карысна. Але пры гэтым прымушаць грамадзян насіць маскі не трэба. "Я быў бы рады, калі б людзі, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі (ахова здароўя, сацыяльнае, гандаль, бытавое, транспарт, культура, спорт і гэтак далей), таксама ў памяшканнях надзявалі маскі. Але маска - гэта іх справа. Вось тут мы тым больш не павінны настойваць. Трэба - людзі надзенуць", - перакананы беларускі лідар.

"Маё жалезнае патрабаванне - нікога не прымушаць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Такога ж прынцыпу кіраўнік дзяржавы прытрымліваецца наконт вакцынацыі: прышчэпка ратуе ад захворвання або дапамагае лягчэй перанесці інфекцыю, але прымушаць грамадзян да вакцынацыі - лішняе. "Вы даказалі на практыцы: правакцынаваўся - менш хварэеш, а калі захварэў - жыць будзеш, вылечым. Таму вакцынавацца трэба. Таму рашэнне вырабляць сваю вакцыну - гэта было добрае рашэнне. Я за тое, каб вакцынаваць. Але не трэба чалавеку на грудзі каленам і калоць вакцыну. Я супраць насілля", - заявіў Прэзідэнт.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка лічыць, што прадстаўленыя ў Беларусі расійская і кітайская вакцыны ад COVID-19 зарэкамендавалі сябе значна лепш за заходнія аналагі, таму краіна і закупляе гэтыя прэпараты. Да таго ж у Беларусі ўжо вырабляюць па расійскіх тэхналогіях іх вакцыну, а ў будучым з'явіцца ўласны прэпарат. Такім чынам, завозіць у краіну заходнія аналагі не мае сэнсу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі