Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 лістапада 2021, 09:50

Лукашэнка: я не супраць крытыкі і канкурэнцыі, але закон парушацца не павінен

8 лістапада, Орша /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 лістапада ў час наведвання ў Оршы гарадской бальніцы нумар 1 імя Сямашкі заявіў, што не супраць крытыкі і канкурэнцыі, але закон пры гэтым парушацца не павінен, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час наведвання бальніцы Аляксандр Лукашэнка ўспомніў падзеі мінулага года. Ён адзначыў, што сярод медыцынскага персаналу, вядома, заўсёды могуць быць людзі, якія маюць іншы пункт гледжання. І гэта зразумела, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Але вы ж будзьце тварам нацыі, паводзьце сябе дастойна. Вось у чым праблема. Толькі ў тым, што парушалі закон", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў: у час нарады або абмеркавання тых ці іншых праектаў хочацца чуць ад чыноўнікаў розныя меркаванні, іх асабістыя. Але ў той жа час яны павінны разумець, што працуюць на дзяржаву і павінны прытрымлівацца выпрацаванага курсу. У сувязі з гэтым ён успомніў нядаўняе наведванне інавацыйнага малочнатаварнага комплексу "Вусценскі" ў Аршанскім раёне: не ўсе чыноўнікі падтрымлівалі рэалізацыю гэтага праекта. Але ў час абмеркавання было вырашана, што пабудаваць гэту гаспадарку ўсё ж такі трэба.

"Меркаванні сутыкаюцца, выпрацоўваем нейкае правільнае рашэнне. Усюды канкурэнцыя павінна быць, я за гэта. Але толькі не трэба парушаць закон. Калі мы ў грамадстве цяпер не спынім гэта парушэнне закону, нашы дзеці будуць ілбамі сутыкацца, як на Захадзе. Чаму яны нас увесь час хістаюць: ім на Захадзе не падабаецца наша рэчаіснасць. А нам патрэбна стабільнасць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі