Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 жніўня 2021, 12:55

Лукашэнка: я марыў аб тым, што мы пачнём рабіць свае камбайны, і мара здзейснілася

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што здзейснілася яго мара аб вытворчасці айчынных збожжаўборачных камбайнаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Лагойскім раёне на полі гаспадаркі "Астрошыцы" кіраўніку дзяржавы далажылі аб стане і перспектывах збожжаўборачнага камбайнабудавання. Падставай для мерапрыемства стаў незвычайны юбілей: напярэдадні споўнілася 25 гадоў, як з удзелам самога кіраўніка дзяржавы было прынята гістарычнае рашэнне развіваць у краіне гэты напрамак.

"Мерапрыемства некалькі сімвалічнае. Але прысвечана вельмі важнаму этапу ў развіцці нашай дзяржавы. Нават не сельскай гаспадаркі. Мы добра памятаем, калі людзям не было чаго есці, людзей трэба было накарміць. А без хлеба як? Здарылася так, што нейкі хлеб у полі быў, а ўбіраць яго не было чым. І вось тады прымаліся сур'ёзныя рашэнні ў плане таго, чым убіраць хлеб", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

На лінейцы тэхнікі ён у тым ліку агледзеў першы камбайн - КЗ-10 "Палессе-Ротар", з якога ўсё пачыналася. "Трэба яго ўжо выводзіць з абароту і ставіць на пастамент - у музей. З гэтага ўсё пачыналася. А так паглядзіш - прыгожы, і не скажаш, што ён старадаўні", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт затрымаўся на некалькі хвілін ля гэтага першага камбайна, успомніў, як усё пачыналася: "Чвэрць стагоддзя прайшла. Я зыходзіў з таго, што нечым трэба ўбіраць. Але не гэта галоўнае. Галоўнае, што мы пачыналі рабіць свае збожжаўборачныя камбайны. І калі вы не маглі тады нічога лепшага хутка зрабіць, спыніліся на гэтым".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў: тым не менш, камбайн атрымаўся нядрэнны і бюджэтны, што было асабліва важна для гаспадарак у тыя гады: "Страт не было. Для мяне гэта было самае галоўнае, што камбайн ідзе, убірае збожжа. Ён у рэшце рэшт быў нават не горшы за нямецкія ГДРаўскія камбайны (вытворчасці Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, што існавала ў Цэнтральнай Еўропе ў 1949-1990-я гады. - Заўвага БЕЛТА). Я на іх працаваў у свой час і ўбачыў, што ён (беларускі камбайн. - Заўвага БЕЛТА) убірае не горш. Таму было прынята такое рашэнне. Я разумеў, што мы навучымся гэта рабіць. Трэба было пачынаць".

"Усё можам зрабіць, асабліва цяпер. Свет узаемазалежны. Сёння не ўмееш рабіць - заўтра навучышся: недзе купіў, нешта скапіраваў, палепшыў... - падкрэсліў беларускі лідар. - Галоўнае, я марыў аб тым, што мы пачнём рабіць свае камбайны. Вось - мара здзейснілася".

Ён упэўнены, што галоўнае - не баяцца брацца за справу і не думаць, што нешта не атрымаецца. Перш за ўсё ў пытаннях імпартазамяшчэння. І яскравы таго прыклад - айчынныя камбайны, большая частка якіх пастаўляецца на экспарт. "Калі прымалі рашэнне, наогул катастрофа была. Прынялі рашэнне - стварылі камбайн. Гэта яны здзейснілі подзвіг, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - "Гомсельмаш" стаў іншым, і людзі іншыя - на галаву вышэй. Па ўсім свеце пастаўляем тэхніку. І ў абаронцы давялося шмат чаго рабіць. Але гэта не лягчэй".

Раней у гэтым месяцы ў Рагачоўскім раёне Прэзідэнту прадэманстравалі ў рабоце новы самаходны збожжаўборачны камбайн GH810 (КЗС-3321). А на гэты раз паказалі ў тым ліку машыну з сістэмай аўтаматычнага ваджэння, дзе прыменена тэхналогія інтэлектуальнага зроку: камеры і сучасная аўтаматыка даюць магчымасць камбайнеру практычна не адцягваць увагу на ваджэнне і сачыць толькі за якасцю ўборкі.

На заканчэнне мерапрыемства Аляксандру Лукашэнку падарылі зменшаную копію таго самага першага айчыннага збожжаўборачнага камбайна.

Як расказаў журналістам генеральны канструктар навукова-тэхнічнага цэнтра камбайнабудавання ААТ "Гомсельмаш" Сяргей Федаровіч, за параўнальна невялікі тэрмін - 25 гадоў айчыннага збожжаўборачнага машынабудавання - удалося шмат чаго дасягнуць. На сённяшні дзень выпускаюцца 11 мадэлей тэхнікі ў 75 мадыфікацыях. Яшчэ сем новых мадэлей у бліжэйшы час будуць запушчаны ў вытворчасць. "Пройдзены каласальны шлях, - падкрэсліў ён. - Вядома, рашэнне аб стварэнні айчыннага збожжаўборачнага камбайнабудавання было гістарычным".

Што датычыцца перспектыў, то ў бліжэйшы час у шэрагу класаў машын з'явяцца яшчэ больш сучасныя і дасканалыя мадэлі. "У асноўным мы працуем на экспарт. Туды будзем рабіць мадэлі. Плюс распрацоўваем мадэлі найбольш прадукцыйных машын", - расказаў Сяргей Федаровіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі