Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 кастрычніка 2018, 15:40

Лукашэнка: я катэгарычна супраць сляпога капіравання чужых сістэм адукацыі

19 кастрычніка, Гродна /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае катэгарычна супраць сляпога капіравання чужых сістэм адукацыі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы са студэнтамі гродзенскіх ВНУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я катэгарычна супраць таго, каб мы слепа капіравалі чужыя сістэмы адукацыі, у нас свая нядрэнная. Гэту сістэму ламаць не трэба, яе трэба ўдасканальваць, прыстасоўваючы да сучасных умоў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі часам робяцца спробы зламаць існуючую сістэму адукацыі і прыўнесці ў яе не заўсёды станоўчыя новаўвядзенні. "Можа, не так, але ў мяне склалася такое ўражанне, што ўсіх пачалі рабіць бакалаўрамі, загоняць усіх у магістратуру - вось тады ты будзеш сапраўды спецыялістам. Гэта няправільна, - лічыць Прэзідэнт. - Спецыяліст - гэта той, хто атрымлівае вышэйшую адукацыю ва ўніверсітэце. Хочаш быць вучоным - калі ласка, ідзі ў магістратуру, аспірантуру".

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў хуткім часе правядзе нараду, у час якой члены ўрада даложаць, як выконваюцца яго даручэнні па развіцці сістэмы вышэйшай адукацыі ў краіне.

"Я глядзеў на вашых навучэнцаў, якія прадстаўлялі свае работы, і мяне не пакідала думка: абсалютна, як у нас прынята казаць, на еўрапейскім узроўні. Яны нават вышэйшыя за іх. Навошта, трэба запытацца, ламаць адукацыю ва ўніверсітэце? Гэтак жа і ў іншых ВНУ. Удасканальваць - трэба. Але для гэтага нам не трэба ні сістэму ламаць, ні нашых людзей. Патрэбны сучаснае абсталяванне, методыкі, сустрэчы, каб вы бачылі, якога ўзроўню дасягнулі вашы канкурэнты. І ў гэтай канкурэнтнай барацьбе трэба перамагаць, калі мы хочам нечага дабіцца", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі