Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 студзеня 2023, 12:09

Лукашэнка: я буду рабіць усё, каб наша Беларусь жыла ў міры і згодзе

7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што як галоўнакамандуючы і кіраўнік дзяржавы будзе рабіць усё, каб Беларусь жыла ў міры і згодзе. Аб гэтым ён заявіў 7 студзеня ў час наведвання каляднага богаслужэння ў храме на тэрыторыі Свята-Лісавецінскага манастыра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт цёпла павіншаваў усіх са светлым святам Нараджэння Хрыстовага, пажадаў дабра і міру. "Хачу вас запэўніць, што я асабіста як галоўнакамандуючы, кіраўнік дзяржавы буду рабіць усё, каб наша Беларусь жыла ў міры і згодзе. Усё буду рабіць для таго, каб вы спакойна, у цеплыні і спакоі праводзілі свае дні ў сям'і і помнілі пра тое вялікае і каштоўнае, імя якому - мір", - сказаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі