Фота з архіва
10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю МТРК "Мір" падкрэсліў, што бязмерна паважае і любіць беларускі народ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я бязмерна паважаю беларусаў. Я іх цаню за іх мінулае, гісторыю (я яе добра ведаю). Гэта вельмі працавіты народ, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Мы - людзі працавітыя. Будзем яшчэ лепш жыць (дзякуючы сваёй працавітасці. - Заўвага БЕЛТА), людзі гэта разумеюць. Таму - я люблю і паважаю свой народ".
Прэзідэнт звярнуў увагу, што палітыкі ў дэмакратычных (якімі яны самі сябе лічаць) краінах часта гавораць публічна адно, а робяць цалкам процілеглае. "Камеру (тэлевізійную. - Заўвага БЕЛТА) убачылі, чагосьці набалбаталі, налепяталі на камеру, заяву зрабілі і ўсё. А палітыка зусім іншая: людзей не любяць, людзей не паважаюць. "Дэмас" - народ, "кратас" - улада. Як жа вы ажыццяўляеце ўладу ў інтарэсах гэтага народа?" - рытарычна спытаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што Беларусь на працягу многіх гадоў развіваецца як сацыяльна арыентаваная дзяржава, дзе, у прыватнасці, для грамадзян бясплатная адукацыя і ахова здароўя. "На вуліцы ты валяцца не будзеш, як у Злучаных Штатах Амерыкі: страхоўкі няма - памірай на вуліцы. Не, мы за сваімі людзьмі глядзім", - заўважыў ён.
"Гэта значыць у нас шмат чаго для людзей робіцца, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Магчымасці для таго, каб зарабіць, каласальныя. Але трэба працаваць. Права на жыццё чалавека. Назавіце мне іншую такую краіну, дзе так вось трасуцца і дрыжаць за жыццё чалавека? Трапіў у бяду чалавек або група людзей, не дай бог, - мы ўсе там, мы дапамагаем. Гэта што, не дэмакратыя? Дзе, у якой краіне заходняй, так званай дэмакратыі, якія нас вучылі гэтай дэмакратыі, дзе гэта ёсць? Нідзе няма".-0-