Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 жніўня 2020, 15:24

Лукашэнка: інтэрнэт у Беларусі адключаюць з-за мяжы, гэта не ініцыятыва ўлады

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтэрнэт у Беларусі адключаюць з-за мяжы, гэта не ініцыятыва ўлад. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Выканаўчага камітэта - выканаўчым сакратаром СНД кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Некаму не сядзіцца, заклікаюць выходзіць на вуліцы. Нават з-за мяжы адключаюць інтэрнэт, каб выклікаць незадаволенасць у насельніцтва. Цяпер нашы спецыялісты разбіраюцца, адкуль ідзе гэта блакіроўка. Таму, калі інтэрнэт дрэнна працуе, гэта не наша ініцыятыва, гэта з-за мяжы", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, на Беларусь спрабуюць мэтанакіравана націскаць з розных бакоў, "гібрыдна дзейнічаюць па ўсіх напрамках". "Але мы выстаім", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі