Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 сакавіка 2024, 12:42

Лукашэнка: ідэйна і канцэптуальна Асноўны закон Беларусі з'яўляецца пераемнікам Канстытуцыі ССРБ

Фота з архіва
Фота з архіва
15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ідэйна і канцэптуальна Канстытуцыя суверэннай Беларусі з'яўляецца пераемнікам Канстытуцыі Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы, прымеркаванай да 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ахарактарызаваў тую Канстытуцыю як рэвалюцыйны, прагрэсіўны і галоўнае - справядлівы дакумент. "Тады, у 1919 годзе, упершыню ў сусветнай гісторыі прыродныя багацці роднай зямлі былі прызнаны здабыткам усяго народа. Менавіта савецкая Канстытуцыя, таксама ўпершыню ў гісторыі, аб'явіла па-за законам эксплуатацыю чалавека чалавекам і тым самым паставіла пад абарону жыццё і годнасць людзей незалежна ад этнічнага паходжання, сацыяльнага статусу і веравызнання", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка выказаўся і аб іншых перыядах у фарміраванні канстытуцыйнага права на беларускіх землях.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, статуты ВКЛ для таго перыяду былі прагрэсіўныя і істотна паўплывалі на развіццё заканадаўства ўсіх еўрапейскіх дзяржаў. "Але ў гісторыі гэтыя дакументы так і засталіся як законы, якія адлюстроўваюць інтарэсы выключна багатых і знатных людзей, якія яшчэ больш узмацнілі сацыяльную няроўнасць. Вядома, не па форме, а па факце", - заўважыў ён.

"Пра Канстытуцыю Рэчы Паспалітай, дзе гарантыям правоў нашага народа ў прынцыпе не знайшлося месца, я наогул маўчу. Ды і перыяд знаходжання нашых зямель у складзе Расійскай імперыі не пакінуў сур'ёзнага следу ў беларускай прававой традыцыі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што ідэйна і канцэптуальна Канстытуцыя суверэннай Беларусі з'яўляецца пераемнікам Канстытуцыі Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі