
10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф 10 красавіка правялі нефармальную сустрэчу, паведамляе БЕЛТА.
У знак асаблівай прыхільнасці сустрэча двух лідараў прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы і дамашняй абстаноўцы.
Шахбаз Шарыф прыбыў на сустрэчу са сваёй сям'ёй. У госці да беларускага лідара таксама прыехалі прэзідэнт Пакістанскай мусульманскай лігі, былы прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф і галоўны міністр (губернатар) правінцыі Пенджаб Мар'ям Шарыф.

"Гэта першая краіна, якую мы наведваем удваіх", - адзначыў Наваз Шарыф.
"Наваз, ты сапраўдны сябар!" - падзякаваў кіраўнік дзяржавы за цёплыя словы.
Прэм'ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам. Раніцай 10 красавіка ў Мінску ў фармаце бізнес-форуму прайшоў Беларуска-пакістанскі дзелавы савет. А 11 красавіка адбудуцца перагаворы лідараў дзвюх дзяржаў.
Акцэнт будзе зроблены на далейшым развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферах прамысловасці і забеспячэння харчовай бяспекі, умацаванні гуманітарных сувязей.-0-