Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 чэрвеня 2019, 13:17

Лукашэнка і Рахмон абмеркавалі падрыхтоўку візіту Прэзідэнта Таджыкістана ў Беларусь

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі двухбаковы парадак дня, пытанні развіцця супрацоўніцтва ў розных сферах з акцэнтам на падрыхтоўку маючага адбыцца візіту Эмамалі Рахмона ў Беларусь у другой палове бягучага тыдня.

Плануецца, што акрамя афіцыйных мерапрыемстваў візіту Прэзідэнт Таджыкістана таксама наведае цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі