6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на пасяджэнні ВДС 6 снежня ў Мінску зацвердзілі Канцэпцыю бяспекі Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дакумент падрыхтаваны ў сувязі са значнымі змяненнямі ваенна-палітычнай абстаноўкі і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне, у тым ліку на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, узмацненнем санкцыйнага націску на яго з боку Захаду і вядзеннем беспрэцэдэнтнай інфармацыйнай вайны супраць дзяржаў-удзельніц.
Канцэпцыя грунтуецца ў тым ліку на канстытуцыях Беларусі і Расіі, Дагаворы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года, Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі, Стратэгіі нацыянальнай бяспекі Расіі, Ваеннай дактрыне СД.
Стратэгічнай мэтай забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы аб'яўлена абарона жыццёва важных інтарэсаў асобы, грамадства ад унутраных і знешніх пагроз, якія накіраваны на падрыў нацыянальных інтарэсаў і суверэнітэту, парушэнне цэласнасці дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні СД і ўяўляюць небяспеку для міжнароднага міру і стратэгічнай стабільнасці.
Рэалізацыя палажэнняў Канцэпцыі будзе дасягацца за кошт прыняцця скаардынаваных арганізацыйных, ваенных, эканамічных, тэхнічных і іншых мер па забеспячэнні бяспекі Саюзнай дзяржавы.-0-