
19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін з аэрапорта разам адправіліся на перагаворы ў Палац Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Уладзімір Пуцін прыбыў у Мінск з рабочым візітам. Яго самалёт прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Расійскага госця сустракаў Аляксандр Лукашэнка.
Палац Незалежнасці ў Мінску стане пляцоўкай беларуска-расійскіх перагавораў на вышэйшым узроўні. Праграма перагавораў чакаецца насычаная. Як плануецца, яны стартуюць з размовы ў шырокім складзе. Затым прэзідэнты прадоўжаць перагаворы ў фармаце сам-насам, пасля чаго, як чакаецца, зробяць заявы і адкажуць на пытанні журналістаў.-0-