
27 снежня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі разам прыехалі ў Рускі музей у Санкт-Пецярбургу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як паведамлялася БЕЛТА, напярэдадні лідары краін СНД сустрэліся ў ходзе нефармальнага саміту. Спачатку ў афіцыйнай абстаноўцы, а затым кіраўнікі дзяржаў разам адправіліся да месца правядзення нефармальнага абеду ад імя Уладзіміра Пуціна ў гонар лідараў краін Садружнасці. У цэлым сустрэча доўжылася больш за 7 гадзін.
Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў СНД прадаўжаецца 27 снежня ў Рускім музеі.
"Абодва прэзідэнты (Беларусі і Расіі. - Заўвага БЕЛТА) размясціліся ў прыгарадзе Піцера, у Стрэльне. І раніцай Пуцін заехаў за беларускім калегам. Раз'язджаліся ўчора таксама разам", - прыводзіць падрабязнасці Telegram-канал "Пул Першага".-0-