ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 чэрвеня 2023, 13:52

Лукашэнка і Пуцін правялі сустрэчу ў Сочы

Фота з архіва
Фота з архіва

9 чэрвеня, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правялі перагаворы ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў сустрэліся ў нефармальнай абстаноўцы. Як стала вядома, перагаворы былі запланаваны загадзя. Гэтымі днямі ў Сочы якраз праходзяць пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета і Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

Вітаючы беларускага калегу, Уладзімір Пуцін расказаў, што на парадку дня сустрэчы пытанні бяспекі і эканамічнага ўзаемадзеяння.

"Мы цяпер пагаворым па ўсіх пытаннях: і па пытаннях бяспекі, эканамічнага ўзаемадзеяння. Ёсць пра што пагаварыць", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

Гаворачы ў цэлым аб сітуацыі ў сферы бяспекі, Уладзімір Пуцін ахарактарызаваў яе як стабільную. "Я нават сказаў бы, добрая, упэўненая. Мы ўзаемадзейнічаем у гэтай сферы. Па найбольш вострых пытаннях, аб якіх мы з вамі дамаўляліся, усё ідзе ў адпаведнасці з планам: 7-8 ліпеня заканчваецца падрыхтоўка адпаведных збудаванняў, і адразу пачнём мерапрыемствы, звязаныя з размяшчэннем на вашай тэрыторыі адпаведных відаў узбраенняў. Таму ўсё ў адпаведнасці з планам, усё стабільна", - сказаў расійскі лідар.

"Мы яшчэ ў Маскве з вамі дамовіліся, што ў гэты час перасячомся. Якраз прэм'еры нашы будуць працаваць. Усё ж такі беларуска-расійскія адносіны з'яўляюцца стрыжнем. Калі раптам будуць пытанні, мы адрэагуем. Вы якраз будзеце сустракацца з прэм'ер-міністрамі. Я лічу, што гэта комплекснае, добрае мерапрыемства, якое мы праводзім. Так, ёсць эканамічныя пытанні. Яны вырашаюцца. Ёсць куды рухацца. Самае галоўнае - мы ведаем, што рабіць і ў якім напрамку рухацца", - заявіў у сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі