Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2022, 12:44

Лукашэнка і Пуцін праводзяць перагаворы на касмадроме Усходні

12 красавіка, Амурская вобласць /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін праводзяць двухбаковую сустрэчу на касмадроме Усходні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў прыбылі на касмадром каля 10.45 па мінскім часе. Спачатку яны абляцелі тэрыторыю аб'екта на верталёце, а потым азнаёміліся з ходам будаўніцтва касмадрома.

Прэзідэнты таксама сустрэліся з касманаўтамі і работнікамі Усходняга. Як заявіў у час мерапрыемства Уладзімір Пуцін, беларускія спецыялісты ў бліжэйшы час атрымаюць магчымасць удзельнічаць у развіцці касмадрома Усходні. Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу падкрэсліў, што беларускі бок гатовы накіраваць сюды сваіх будаўнікоў у самыя кароткія тэрміны.

Раней у прэс-службе Прэзідэнта Беларусі заявілі, што ў час перагавораў лідары дзвюх краін абмяркуюць актуальныя пытанні развіцця двухбаковых адносін, процідзеянне санкцыям, абстаноўку ў рэгіёне і свеце, падзеі ва Украіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі