Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 ліпеня 2022, 11:02

Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін раніцай 22 ліпеня правялі тэлефонную размову. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Галоўнай тэмай размовы стала двухбаковае супрацоўніцтва. Быў абмеркаваны комплекс асноўных пытанняў у галіне эканомікі, у тым ліку канкрэтныя праекты па імпартазамяшчэнні.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі і міжнародны парадак дня. Асобна Прэзідэнт Расіі праінфармаваў беларускага калегу аб праведзеных перагаворах у Тэгеране.

Кіраўнік беларускай дзяржавы ў сваю чаргу падзякаў калегу за падтрымку нашага нацыянальнага авіяперавозчыка.

Акрамя таго, прэзідэнты Беларусі і Расіі ўзгаднілі пытанне назначэння новага пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. Агрэман беларускім бокам ужо атрыманы.

Уладзіміра Сямашку на гэтай пасадзе змяняе намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, які ў свой час непасрэдна займаўся распрацоўкай саюзных праграм па паглыбленні інтэграцыі.

Новым паслом Беларусі ў Расіі стане Дзмітрый КрутойНовым паслом Беларусі ў Расіі стане Дзмітрый Крутой
Агрэман беларускім бокам ужо атрыманы. Уладзіміра Сямашку на гэтай пасадзе змяняе намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, які ў свой час займаўся непасрэдна распрацоўкай саюзных праграм па паглыбленні інтэграцыі.

Абмеркавалі кіраўнікі дзяржаў і графік маючых адбыцца кантактаў.

Кіраўнік дзяржавы анансаваў гэту размову яшчэ напярэдадні ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Франс Прэс (AFP, Agence France-Presse). Ён расказаў аб сваіх адносінах да Расіі і рэгулярных візітах на перагаворы з Прэзідэнтам гэтай краіны: "Выязджаў, выязджаю і буду выязджаць. У бліжэйшы час. Вось заўтра мы з Уладзімірам Уладзіміравічам перагаворым. Ён папрасіў, каб заўтра мы па тэлефоне перагаварылі. Потым я паеду, буду сустракацца з ім. Столькі, колькі нам трэба. У нас такі ўзровень адносін, што ніякага дазволу для таго, каб мне ў Расію паехаць, не трэба".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі