Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 снежня 2019, 09:20

Лукашэнка і Пуцін правядуць наступную сустрэчу 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць наступную сустрэчу 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу. Аб гэтым журналістам у Сочы па выніках перагавораў прэзідэнтаў 7 снежня заявіў міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Арэшкін, паведамляе БЕЛТА.

"У прэзідэнтаў запланавана ўжо сустрэча на 20 снежня. Яна адбудзецца ў Санкт-Пецярбургу", - паведаміў міністр.

Перагаворы лідараў краін у Сочы з удзелам членаў урадаў прадаўжаліся амаль пяць за паловай гадзін. Паведамляецца, што бакам удалося істотна зблізіць пазіцыі па шэрагу пытанняў, уключаючы сферу нафты і газу.

У Санкт-Пецярбургу 20 снежня таксама адбудзецца нефармальны саміт ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі