Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 лютага 2021, 17:39

Лукашэнка і Пуцін прадоўжылі размову за катаннем на горных лыжах

22 лютага, Сочы /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пасля сустрэчы тэт-а-тэт прадоўжылі перагаворы ў Сочы ў час катання на горных лыжах. Аб гэтым піша Telegram-канал "Пул Першага", паведамляе БЕЛТА.

Лідары краін таксама пакаталіся на снегаходах.

Асноўная частка перагавораў двух лідараў доўжылася каля гадзіны. Пасля катання прэзідэнты сустрэліся за абедам.

Як паведамлялася, перагаворы кіраўнікоў дзяржаў адбыліся ў Краснай Паляне. На парадку дня сустрэчы быў шырокі комплекс пытанняў развіцця беларуска-расійскіх адносін, сумеснае рэагаванне на выклікі, што ўзнікаюць, у тым ліку ў сферы ваеннай бяспекі і барацьбы з пандэміяй, узаемадзеянне ў інтэграцыйных структурах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі