
Фота з архіва
7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пасля заканчэння нефармальнага саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД у Санкт-Пецярбургу прадоўжылі размову сам-насам. Аб гэтым інфармуе Telegram-канал "Пул Першага", паведамляе БЕЛТА.
Сустрэча лідараў краін праходзіла ў Канстанцінаўскім палацы.
Размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў фармаце сам-насам доўжылася каля гадзіны, пасля чаго беларускі лідар накіраваўся ў аэрапорт.-0-