6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пасля пасяджэння ў Мінску Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы прадоўжылі размову ў нефармальнай абстаноўцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Работа прадаўжаецца ў дамашняй абстаноўцы", - паведаміў Telegram-канал "Пул Першага".
Паводле інфармацыі медыярэсурсу, Аляксандр Лукашэнка запрасіў свайго расійскага калегу дадому.
Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета прайшло ў Мінску напярэдадні 25-годдзя з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Па яго выніках Беларусь і Расія ўзгаднілі важныя рашэнні ў розных сферах. У прыватнасці, бакі заключылі міждзяржаўны дагавор аб гарантыях бяспекі і зацвердзілі Канцэпцыю бяспекі Саюзнай дзяржавы.
Некалькі рашэнняў датычацца ўзмацнення сацыяльнай абароненасці грамадзян і паглыблення эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.
Пасля пасяджэння таксама стала вядома, што Расія паставіць Беларусі ракетны комплекс "Арэшнік".-0-