Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2022, 13:25

Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі з касманаўтамі, павіншавалі іх з высокімі расійскімі дзяржузнагародамі

12 красавіка, Амурская вобласць /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у час наведвання касмадрома Усходні паразмаўлялі з касманаўтамі, паведамляе БЕЛТА.

Расійскі лідар удастоіў Сяргея Пракоп'ева, Аляксандра Скварцова і Алега Скрыпачку высокіх расійскіх дзяржаўных узнагарод.

З узнагародамі расіян павіншаваў і Аляксандр Лукашэнка, які да гэтага разам з Уладзімірам Пуціным азнаёміўся з будаўніцтвам і развіццём інфраструктуры касмадрома Усходні.

На сустрэчы прысутнічалі работнікі, кіраўніцтва касмадрома, якія цікавіліся далейшымі перспектывамі развіцця праекта, стварэннем неабходнай сацыяльнай інфраструктуры, магчымасцю хуткага прыезду на аб'екты беларускіх спецыялістаў.

Было адзначана, што Беларусь і Расія прадаўжаюць развіваць супрацоўніцтва ў касмічнай сферы, аснова якому была пакладзена яшчэ ў савецкія гады. Асаблівы сімвалізм мерапрыемству надало тое, што яно прайшло ў Дзень касманаўтыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі