Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2024, 17:06

Лукашэнка і Пуцін пагаварылі па тэлефоне са шматдзетнай сям'ёй аленяводаў

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у час сустрэчы ў Крамлі пагаварылі па тэлефоне са шматдзетнай сям'ёй аленяводаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Шматдзетная сям'я Пяк - патомныя аленяводы, якія жывуць у тундры на Ямале. Енкся і Зоя Пяк адзначаюць 50-годдзе сумеснага жыцця, прэзідэнты павіншавалі іх з залатым вяселлем.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі касманаўты Марына Васілеўская і Алег Навіцкі.
"У нас тут госці. Першая жанчына-касманаўт Беларусі, Прэзідэнт Беларусі. І сёння свята - 12 красавіка, Дзень касманаўтыкі. Мы вас усе разам віншуем з юбілеем залатога вяселля. І ўсю вашу сям'ю вялікую. Жадаем вам усяго самага добрага, поспехаў. Спадзяюся, што мы з вамі яшчэ ўбачымся. Ведаю, што адзін з вашых унукаў хоча паглядзець на старт касмічнага карабля. Абавязкова арганізуем паездку вашага ўнука", - паабяцаў Уладзімір Пуцін, перадаўшы слова кіраўніку беларускай дзяржавы.

"Я таксама далучаюся да віншавання Прэзідэнта Расіі. Залатое вяселле. Рэдка бывае такое - 50 гадоў. Добрая нагода. Мне Уладзімір Уладзіміравіч у дэталях расказаў пра вашу сустрэчу на ВДНГ", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама выказаў упэўненасць, што касманаўты запросяць іх сям'ю ўбачыць найпрыгажэйшую з'яву - старт касмічнага карабля.

"Я дзякую Уладзіміру Пуціну за запрашэнне да гэтай размовы. Для мяне вельмі сімвалічна і важна пагаварыць з людзьмі, якія знаходзяцца далёка-далёка і займаюцца гэтай добрай і светлай справай - разводзяць аленяў. Шчасця вам! І дай бог, каб у вас, вашых дзяцей было здароўе. Каб вы жылі, і асабліва вашы дзеткі, унукі, і не адчувалі праблем. І абавязкова былі аленяводамі. Рэдкая прафесія. Дзякуй вам вялікі. Поспехаў і шчасця", - дадаў беларускі лідар.

З юбілеем вяселля сям'ю аленяводаў павіншавалі і касманаўты. Марына Васілеўская пажадала ім здароўя і ўсяго найлепшага.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі