Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 жніўня 2020, 14:00

Лукашэнка і Пуцін па тэлефоне абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. Прэзідэнт Расіі выказаў сваё бачанне сітуацыі, якая складваецца вакол нашай краіны.

Кіраўнікі дзяржаў правялі грунтоўныя кансультацыі па ўсіх пытаннях. Лідары краін яшчэ раз пацвердзілі дамоўленасць, што ў выпадку абвастрэння сітуацыі ў частцы знешніх пагроз бакі будуць сумесна рэагаваць у адпаведнасці з палажэннямі, прадугледжанымі Дагаворам аб калектыўнай бяспецы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі