Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 снежня 2019, 20:17

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб дзеяннях па вырашэнні пытання з пастаўкамі нафты і газу

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнтаў Беларусі і Расіі адбылася сёння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У першай частцы гутаркі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяняліся цёплымі віншаваннямі ў сувязі з надыходзячым Новым годам, пажадаўшы ўзаемнага працвітання братэрскім народам дзвюх краін. Другая частка размовы доўжылася больш за гадзіну і была прысвечана ўзгадненню канкрэтных аб'ёмаў, тэрмінаў і цэн на пастаўкі вуглевадародаў і іншых відаў сыравіны.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі таксама нявырашаныя пытанні інтэграцыі, якія знаходзяцца цяпер на парадку дня.

У выніку прэзідэнты дамовіліся даручыць урадам у бліжэйшыя дні арганізаваць работу суб'ектаў гаспадарання з выхадам на заключэнне кантрактаў па нафце і газу. "У выпадку, калі да 1 студзеня гэтыя пытанні вырашыць не паспеюць, згодна з дамоўленасцямі кіраўнікоў дзяржаў, члены ўрадаў выпрацуюць кампрамісны прамежкавы варыянт умоў паставак нафты і газу ў нашу краіну да канчатковага прыняцця рашэнняў прэзідэнтамі. Якія, у сваю чаргу, пры неабходнасці сустрэнуцца для абмеркавання і прыняцця гэтых рашэнняў пасля калядных свят у сярэдзіне студзеня", - расказалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі