ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 9 красавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 лютага 2020, 13:49

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі пытанне працэнтных ставак па крэдыце на БелАЭС

Фота з архіва
Фота з архіва

21 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі пытанне працэнтных ставак па крэдыце на БелАЭС. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы расказаў сёння на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі Ігарам Арловым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абмеркавалі пытанні крэдытных нашых пагадненняў, абавязацельстваў і крэдытавання Беларусі, беларускай эканомікі, пытанні працэнтных ставак, асабліва па атамнай станцыі, каб хутчэй скончылі ў пакеце. Як мы ў Сочы абмяркоўвалі, каб хутчэй скончылі гэтыя дамоўленасці і каб не было нейкіх абцяжваючых абставін", - сказаў беларускі лідар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ён і Уладзімір Пуцін прыйшлі да высновы, што БелАЭС будзе лепшай станцыяй. "І па такім тыпе яны будуць будаваць ва ўсім свеце, і мы будзем падстаўляць плячо дзе трэба", - адзначыў ён.

Як паведамляла БЕЛТА, будаўніцтву БелАЭС прэзідэнты ўдзялілі шмат увагі на перагаворах у Сочы 7 лютага гэтага года. Было даручана да канца лютага ўсім адказным прадставіць канчатковы графік завяршэння работ па першым блоку.

"Плюс на ўзроўні ўрадаў павінны адбыцца перагаворы па абмеркаванні ўмоў крэдыту на фінансаванне станцыі. З улікам пэўнага зруху тэрмінаў, які ўжо адбыўся", - раней заявіў журналістам першы віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Дзмітрый Крутой.

Ён растлумачыў, што гэта пакуль прадмет перагавораў і профільных ведамстваў, і міністэрстваў фінансаў. "Тут відавочнае рашэнне з улікам невялікай затрымкі тэрмінаў. Мы просім адкласці час пачатку выплат па крэдыце. Плюс просім, каб не несці дадатковыя нагрузкі, пашырыць тэрмін гэтага крэдыту і крыху знізіць працэнтную стаўку, прывёўшы яе ў адпаведнасць прыкладна з тымі кантрактамі, якія існуюць у "Расатама" ў іншых краінах. Можа быць невялікая карэкціроўка працэнтнай стаўкі. Але пакуль тут аб канчатковых дамоўленасцях гаварыць рана, яшчэ павінны сур'ёзна папрацаваць эксперты", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

25 лістапада 2011 года было падпісана міжурадавае пагадненне аб прадастаўленні ўраду Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва атамнай электрастанцыі, якое прадугледжвае выдзяленне да $10 млрд. Сродкі прадастаўлены для фінансавання 90 працэнтаў кошту работ па генкантракце на будаўніцтва АЭС. Яшчэ 10 працэнтаў аплачвае беларускі бок.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі