Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 сакавіка 2023, 20:04

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі будаўніцтва транспартнага калідора Поўнач-Поўдзень. Чым гэта важна для Беларусі

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін увечары 17 сакавіка правялі тэлефонную размову. Сярод іншых тэм кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі перспектывы будаўніцтва транспартнага калідора Поўнач - Поўдзень, які пройдзе праз Расію, Азербайджан і Іран.

Адпаведная тэма ўздымалася і ў час праведзенага 12-13 сакавіка афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Іран. Беларусь мае намер разам з Іранам і Расіяй прыняць удзел у развіцці названага міжнароднага транспартнага калідора. "Іранскаму боку неабходна сёння пабудаваць каля 180 кіламетраў чыгункі. І іранскі бок актыўна пачаў гэту работу, каб завяршыць чыгуначны калідор Поўнач - Поўдзень у напрамку порта Бендэр-Абас. Гэта таксама для нас важна, таму што, калі мы гаворым аб перавозцы ў Іране, мы гаворым і аб транзіце праз Іран у далёкія краіны. Гэта вельмі важны калідор, і мы дамовіліся разам яго развіваць", - расказаў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка.

Пасля перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Ірана быў падпісаны пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб міжнародных аўтамабільных адносінах ад 4 лютага 1998 года. "Гэта азначае, што нашы перавозчыкі, як і іранскія, могуць бесперашкодна ажыццяўляць двухбаковыя перавозкі", - растлумачыў кіраўнік ведамства.

Акрамя таго, 17 сакавіка адбылася рабочая сустрэча начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з начальнікам Прыволжскай чыгункі - філіяла ААТ "РЧ" Сяргеем Альмеевым. Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сферы перавозак грузаў па міжнародным транспартным калідоры Поўнач - Поўдзень. Было адзначана, што попыт на перавозкі грузаў у гэтым напрамку з кожным годам узрастае. Павялічваюцца аб'ёмы грузаў як па сухапутным маршруце калідора Поўнач - Поўдзень, так і з выкарыстаннем партовай інфраструктуры Каспійскага мора, прапрацоўваюцца новыя эфектыўныя транспартна-лагістычныя схемы і ўмовы перавозак. У сувязі з гэтым адбылося абмеркаванне пытанняў развіцця чыгуначнай і партовай інфраструктуры, а таксама далейшых перспектыў арганізацыі перавозак беларускай экспартнай прадукцыі ў рамках міжнароднага транспартнага калідора Поўнач - Поўдзень ва ўмовах фарміравання беларускімі грузаўладальнікамі новых транспартна-лагістычных схем транспарціроўкі грузаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі