
У час перагавораў у пашыраным складзе
31 студзеня, Харарэ /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Зімбабвэ Аляксандр Лукашэнка і Эмерсан Мнангагва правялі перагаворы ў Дзяржаўным Доме (Стэйт-Хаус) - афіцыйнай рэзідэнцыі зімбабвійскага лідара, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пасля завяршэння перагавораў у фармаце сам-насам бакі сустрэліся ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Затым адбылася цырымонія падпісання двухбаковых дакументаў.
Плануецца, што ў Харарэ Аляксандр Лукашэнка і Эмерсан Мнангагва таксама наведаюць цырымонію перадачы тэхнікі беларускіх вытворцаў у рамках завяршэння другой фазы праграмы па механізацыі фермерскіх гаспадарак Зімбабвэ і старт трэцяй фазы праграмы. Мерапрыемства пройдзе на базе Інстытута сельскай гаспадаркі Зімбабвэ.-Э-