Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 снежня 2019, 14:06

Лукашэнка і Мядзведзеў абмеркавалі далейшую работу па інтэграцыйным парадку дня і развіцці супрацоўніцтва

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Бакі абмеркавалі вынікі праведзеных 7 снежня ў Сочы беларуска-расійскіх перагавораў, далейшую работу па напаўненні інтэграцыйнага парадку дня, развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, зняцці праблемных пытанняў у гэтай сферы.

Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся аб прадаўжэнні кантактаў, каб да новага года зверыць гадзіннікі па адпаведнай праблематыцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі