Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка і Мірзіёеў адкрылі ў Ташкенце выстаўку беларускіх вытворцаў

Прэзідэнт 13.09.2018 | 15:49

13 верасня, Ташкент /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў адкрылі сёння ў Ташкенце выстаўку беларускіх вытворцаў Made in Belarus, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тэматычныя экспазіцыі расказваюць аб развіцці ў Беларусі такіх галін, як машынабудаванне і транспарт, хімія і нафтахімія, будаўніцтва і дрэваапрацоўка, сельская гаспадарка і харчаванне, ахова здароўя і фармацэўтыка, лёгкая прамысловасць, навука і тэхналогіі, адукацыя, спорт і турызм. Усяго ў выстаўцы ўдзельнічаюць больш за 150 беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый.

Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў асаблівую ўвагу ўдзялілі стэндам вядомых прамысловых прадпрыемстваў: Беларускага аўтамабільнага завода, Мінскага аўтамабільнага завода, "Белшыны", "Белкамунмаша". Спыніліся яны і каля экспазіцый "Гарызонта", Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальнай акадэміі навук, канцэрнаў "Беллегпрам" і "Белдзяржхарчпрам".

На выстаўцы прэзідэнты не проста заслухоўвалі даклады аб выпускаемай на прадпрыемствах прадукцыі. Кіраўнікі дзяржаў разам з бізнесменамі абмяркоўвалі магчымыя сумесныя праекты і тут жа давалі даручэнні адказным асобам прапрацаваць іх. Размова, у прыватнасці, ішла аб пастаўках прадукцыі, арганізацыі зборачных і перапрацоўчых вытворчасцей, стварэнні лагістычных цэнтраў.

Каля стэнда "Камунаркі" Аляксандр Лукашэнка пачаставаў свайго калегу беларускім шакаладам "Прэзідэнт", прадпрыемства ўручыла Шаўкату Мірзіёеву падарункавы набор салодкіх ласункаў. Узбекістанскага лідара пачаставалі таксама беларускім квасам.

Затым кіраўнікі дзяржаў наведалі выстаўку беларускай пасажырскай, сельскагаспадарчай, дарожна-будаўнічай тэхнікі.

Побач разгарнулася экспазіцыя ўзбекскіх харчовых тавараў. Тут былі прадстаўлены вырашчаныя ў краіне ягады, агародніна, фрукты, арэхі, а таксама нацыянальныя салодкія ласункі, сухафрукты, алкагольныя напіткі і іншыя прадукты. Прэзідэнты абмеркавалі пытанні ўзаемных паставак харчовых тавараў, супрацоўніцтва мытных органаў у гэтай сферы.

Дэманстравацца лепшыя дасягненні беларускай эканомікі будуць на пляцоўцы нацыянальнага выставачнага комплексу "Узэкспацэнтр" па 19 верасня.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Графік работы ўстаноў аховы здароўя ў снежаньскія выхадныя і святы У Беларусі зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў снежні 2018 года.