Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 чэрвеня 2022, 13:42

Лукашэнка і Генсакратар ААН правялі тэлефонную размову, абмеркавалі ў тым ліку тэму ўкраінскага збожжа

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Субяседнікі абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні парадку дня, асобна спыніўшыся на пытанні вывазу збожжа з тэрыторыі Украіны. Кіраўнік дзяржавы выразна абазначыў пазіцыю па гэтай тэме. Беларусь гатова да паставак украінскага збожжа ў балтыйскія парты цераз тэрыторыю нашай краіны. Таксама Беларусь гатова аказваць усялякую дапамогу па яго перавалцы беларускім чыгуначным транспартам, выдзеліўшы для гэтага неабходныя магутнасці.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Генеральнаму сакратару ААН за сталом перагавораў з удзелам прадстаўнікоў Беларусі, Украіны і балтыйскіх краін (гатовых прадаставіць парты) урэгуляваць праблемы ў абазначаным пытанні. Пры гэтым галоўнае, як было абазначана ў размове, каб гэтыя парты (Германіі, Польшчы, балтыйскіх краін, Расіі) былі адкрыты і для беларускіх тавараў. Гэта значыць, каб, стварыўшы ўмовы для транзіту ўкраінскага збожжа, у партах, якія будуць ажыццяўляць яго перавалку, была магчымасць грузіць і тавары з Беларусі.

Антоніу Гутэрыш папрасіў невялікую паўзу ў некалькі дзён, каб перагаварыць з кіраўніцтвам зацікаўленых краін і вызначыць умовы паставак на міжнародныя рынкі ўкраінскага збожжа цераз Рэспубліку Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі