Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 лістапада 2018, 15:08

Лукашэнка і Аліеў заявілі аб пераходзе адносін Беларусі і Азербайджана на якасна новы ўзровень

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў па выніках перагавораў у Мінску прынялі сумесную заяву. У дакуменце гаворыцца аб тым, што мае месца пераход на якасна новы ўзровень адносін дружбы і супрацоўніцтва, што адпавядае рэаліям XXI стагоддзя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў перакананы, што далейшае ўмацаванне дружалюбных адносін і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азербайджанам адпавядае карэнным інтарэсам народаў абедзвюх краін.

У сумеснай заяве адлюстраваны не толькі агульныя падыходы да шэрага знешнепалітычных пытанняў і ўзаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне, але і ўдзелена значная ўвага магістральным напрамкам эканамічнага ўзаемадзеяння як у двухбаковым, так і шматбаковым фарматах. У прыватнасці, бакі выказалі гатоўнасць развіваць і ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне транспартна-лагістычных камунікацый, садзейнічаць стварэнню і забеспячэнню спрыяльных умоў для ажыццяўлення транспартных аперацый, у тым ліку ў рамках удзелу ў ініцыятыве эканамічнага пояса Шаўковага шляху, міжнародным калідоры "Поўнач-Поўдзень" і іншых транзітных маршрутах.

Беларусь і Азербайджан таксама будуць максімальна садзейнічаць рэалізацыі эканамічнага патэнцыялу абедзвюх краін, павелічэнню аб'ёмаў узаемнага гандлю, развіццю кааперацыі ў машынабудаўнічым сектары, у галіне будаўніцтва, сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці, а таксама іншых галінах, у тым ліку інавацыйнай сферы. Акрамя таго, бакі падтрымліваюць далейшае развіццё ўзаемадзеяння паміж фінансавымі і банкаўскімі структурамі, рэалізацыю сумесных інвестыцыйных праектаў, прамое супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў і суб'ектаў гаспадарання.

"Бакі будуць усямерна садзейнічаць захаванню духоўнай і культурнай блізкасці народаў дзвюх краін, паглыбляць узаемадзеянне ў навуковай, адукацыйнай і культурнай галінах, у сферах высокіх тэхналогій, ахове здароўя, турызму", - гаворыцца ў сумеснай заяве прэзідэнтаў.

Выказаўшы ўдзячнасць за гасціннасць і сардэчны прыём, Ільхам Аліеў запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць з афіцыйным візітам Азербайджан.

У прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў таксама быў падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў аб развіцці ўзаемадзеяння ў канкрэтных сферах. У іх ліку міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне міграцыі, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж генеральнымі пракуратурамі дзвюх краін, пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы судова-экспертнай дзейнасці паміж Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз Беларусі і Міністэрствам унутраных спраў Азербайджана.

Заключана таксама пагадненне паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрствам сельскай гаспадаркі Азербайджана аб супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання.

Падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Беларусі і Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Азербайджана аб супрацоўніцтве ў галіне працы, занятасці і сацыяльнай абароны.

Яшчэ адзін мемарандум аб узаемаразуменні - паміж Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам Беларусі і Міністэрствам абароны Азербайджана аб развіцці ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне паставак узбраення і тэхнікі проціпаветранай абароны.

Змацаваны подпісамі бакоў пратакол намераў аб развіцці супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій паміж Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі і Міністэрствам транспарту, сувязі і высокіх тэхналогій Азербайджана.

Падпісаны таксама комплексны план мерапрыемстваў на 2019-2021 гады па рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Беларусі і Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Азербайджана ад 17 кастрычніка 2006 года.

Акрамя таго, адбылася цырымонія гашэння сумеснага паштовага праекта Беларусі і Азербайджана, прымеркаванага да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Пасля завяршэння афіцыйных перагавораў кіраўнікі дзяржаў абмяняліся падарункамі. Аляксандр Лукашэнка падарыў Ільхаму Аліеву нацюрморт з выявай пладоў гранатавага дрэва і кнігу "Спадчына Беларусі". У сваю чаргу высокі госць прэзентаваў кіраўніку беларускай дзяржавы традыцыйны азербайджанскі дыван.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі