Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 18:18

Лукашэнка: хто хоча іншага Прэзідэнта, ідзіце не на плошчу, а на выбарчы ўчастак

4 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу выказаўся на тэму праводзімай у краіне электаральнай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я бачу, што цяпер робіцца ў сувязі з выбарчай кампаніяй. Вы, а таксама члены выбаркамаў адчуваеце каласальны прэсінг. Дайшло да таго, што на членаў выбаркамаў сыплюцца пагрозы і знявагі. Але вы павінны ведаць - дзяржава вас не кіне, яна вас абароніць. Мы знойдзем, мы знайшлі ўправу на гэтых экстрэмістаў. Таму нават не перажывайце ні за сваё жыццё, ні за сваю бяспеку, ні за бяспеку вашых дзяцей. Я вам гэта гарантую", - падкрэсліў беларускі лідар.

Тым, хто хоча іншага Прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка параіў: "Ідзіце не на плошчу, ідзіце на выбарчы ўчастак і галасуйце. Але не забывайце, што Прэзідэнт - кіраўнік дзяржавы, вашай дзяржавы, які па Канстытуцыі ўвасабляе адзінства нацыі, з'яўляецца тварам краіны, вашым тварам".

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што тыя, хто ўжо на стадыі электаральнай кампаніі робіць стаўку на пратэсныя настроі, падзяляе народ на сваіх і чужых, - разарвуць спачатку грамадства, потым краіну на часткі. "Гэтак было заўсёды. Паглядзіце вакол", - сказаў Прэзідэнт.

"Мы нікому не закрываем рот. Любая крытыка, любыя меркаванні, любыя спрэчкі - усё магчыма. Але строга ў рамках закону. Дазволена акцыя - прыходзь, выказвайся, як гэта цяпер і адбываецца. Забаронена - май на ўвазе, што гэта правапарушэнне. І парушальнікам з'яўляецца не толькі арганізатар, але і любы ўдзельнік гэтай незаконнай акцыі", - адзначыў беларускі лідар.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што няма ніякіх надзвычайных патрабаванняў, а трэба толькі выконваць дзеючы ў краіне закон. "А калі парушыў - рэакцыя будзе імгненнай, адпор - самым жорсткім", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі