Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 студзеня 2023, 12:00

Лукашэнка: хто гатовы жыць у міры, ствараць, не павінен быць адхілены грамадствам

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хто гатовы жыць у міры, ствараць, не павінен быць адхілены грамадствам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб грамадска-палітычнай абстаноўцы і стане злачыннасці ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ўжо ў храме гаварыў: нам не трэба ствараць дадатковыя нейкія кропкі напружання ў нашым грамадстве. Таму даручаў Адміністрацыі з удзелам грамадскасці гэта пытанне прапрацаваць і прапанаваць механізм магчымага вырашэння (гаворка пра вяртанне на радзіму тых, хто ад'ехаў за мяжу пасля падзей у Беларусі 2020 года.- Заўвага БЕЛТА).Тыя, хто гатовы жыць у міры, ствараць на карысць сваёй краіны, не павінны быць адхілены грамадствам. Гэта аксіёма. Гэта не я прыдумаў. І калі мы людзі мудрыя і ўлада мае прыкметы мудрасці, яна павінна ў такім ключы і дзейнічаць. Нам трэба не закрывацца ад тых, хто памыліўся, усвядоміў гэта, а зрабіць крок насустрач", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Але толькі тым, хто вернецца або з месцаў не вельмі аддаленых, або з-за мяжы і будуць, як у нас прынята гаварыць, "ябацькамі" яшчэ большымі, чым тыя, хто сёння нас акружае. А такія ёсць", - адзначыў беларускі лідар.

Ён канстатаваў, што ворагі будуць усяляк перашкаджаць вяртанню дадому гэтых людзей: "Мы гэта бачым. Для збеглых, якія гандлююць інтарэсамі народа, простыя людзі заўсёды будуць таранам для барацьбы супраць дзяржавы і пастаяннай крыніцай асабістага фінансавага дабрабыту".

"Вы, напэўна, заўважылі ў СМІ, калі я заявіў аб тым, што мы гатовы размаўляць з тымі, хто ўсвядоміў сваю віну і гатовы жыць на радзіме, вы бачылі, як захлынуліся гэтыя ўсе Telegram-каналы, чаты і іншыя: "Ах, тут хапаюць сілавікі тых, хто паспрабаваў прыехаць, саджаюць, ледзь ці не забіваюць!" Абсалютная лухта. Ніхто нікога не хапае. Але чаму яны так сябе паводзяць? Таму што ім грошы калі і даюць - "ціхушкам", "лахушкам", то толькі ўлічваючы, што ў іх там пара тысяч людзей, якія беглі разам з імі. І Захад добра разумее, што гэтых людзей у перспектыве гэты самы Захад можа выкарыстаць супраць нашай краіны. А кіруюць, нібыта, гэтымі дзвюма або паўтары тысячамі збеглых "ціхушкі" і "лахушкі". У штаб ідуць нейкія грошы. Як мы дакладна ведаем, да гэтых няшчасных паўтары тысяч даходзяць, можа, цэнт-два. Усё астатняе асядае ў кішэнях у штабах, офісах", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі