Сцяг Аўторак, 21 ліпеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 ліпеня 2026, 12:52

Лукашэнка хоча, каб Гомельская вобласць стала падобнай да Гродзенскай
 

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка хоча, каб Гомельская вобласць стала падобнай да Гродзенскай. З такім наказам кіраўнік дзяржавы звярнуўся да Юрыя Валяватага, які назначаны памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Гомельскай вобласці, паведамляе БЕЛТА.

Да гэтага часу Юрый Валяваты займаў пасаду першага намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

"Я хачу, каб Гомельская вобласць была падобна да Гродзенскай. У гэтым сутнасць назначэння вас на гэту пасаду, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Галоўнае, каб Гомельская вобласць ну калі не была Гродзенскай (гэта вельмі складана ў сувязі з тымі ўмовамі, у якіх знаходзіцца Гомельская вобласць, і землі крыху іншыя), то каб была падобнай. Думаю, вось гэта звязка з Іванам Крупко (старшыня Гомельскага аблвыканкама. - Заўвага БЕЛТА) дасць вынік. Вельмі на вас спадзяюся".
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што пасада памочніка Прэзідэнта ў тым ці іншым рэгіёне - гэта ў пэўным сэнсе часовая прамежкавая пасада. "У вас пэўныя перспектывы. Не магу сказаць, вялікія - малыя, але пэўныя. Вы ведаеце, што памочнікаў пасля іх паспяховай работы мы з задавальненнем вылучаем на іншыя пасады. Таму, Юрый Мікалаевіч, я хачу паглядзець на вас, як вы будзеце працаваць самастойна і наколькі з былым міністрам (былых не бывае) Іванам Іванавічам Крупко (раней займаў пасаду міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. - Заўвага БЕЛТА), да якога вы добра ставіцеся, і ён да вас добра ставіцца, будзеце развіваць Гомельскую вобласць", - сказаў Прэзідэнт.-0-
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі