Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 лютага 2020, 13:25

Лукашэнка хоча "грунтоўна пагаварыць" з Сі Цзіньпінам аб кітайскіх падрадчыках, якія правалілі праекты ў Беларусі

4 лютага, Добруш /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер абмеркаваць са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам работу кітайскіх падрадчыкаў, якія правалілі праекты ў Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час наведвання Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падрыхтаваць спіс такіх праектаў Аляксандр Лукашэнка даручыў свайму памочніку Аляксандру Косінцу. "У мяне пасля ўсяго добрага, што мы зрабілі для кітайцаў, з Сі Цзіньпінам (я ўжо не буду гэта ўтойваць) будзе вельмі сур'ёзная размова па гэтых недаробках кітайскіх кампаній. Я яму ўжо неяк намякаў (на ШАС мы былі, але гэта на хаду), а цяпер мы грунтоўна, магчыма, у Піцеры (у ліпені там адбудзецца саміт ШАС. - Заўвага БЕЛТА) аб гэтым пагаворым. І гэтым кампаніям мала не падасца. У іх дыктатура - у добрым сэнсе слова - яшчэ больш моцная, чым у нас, і ён з іх спытае", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Сярод праектаў, якія не былі завершаны ў Беларусі кітайскім бокам, і завод па вытворчасці кардону ў Добрушы. "Тое, што завод вельмі патрэбны і ён у найвышэйшай ступені гатоўнасці, - гэта факт. Для нас гэта чарговая навука, як трэба працаваць з іншаземцамі. Аказваецца, не ўсе яны белыя і пушыстыя. Таму ні на каго не трэба маліцца. Трэба спадзявацца толькі на сябе. А калі на кагосьці і выходзім, то трэба працаваць, як працуюць усе: няхай крыху даражэй, але гэта павінны быць фірмы з добрым імем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён паставіў задачу да снежня ўжо запусціць на заводзе вытворчасць кардону. "Значыць, верасень - гэта пачатак вашага завяршэння работ, у снежні - усё, вы працуеце", - сказаў Прэзідэнт. Да гэтага часу, дадаў ён, на фабрыцы таксама трэба арганізаваць вытворчасць з кардону ўпаковачнага матэрыялу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі