Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 сакавіка 2023, 15:28

Лукашэнка: Хатынь - гэта наш боль, гэта наша памяць

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хатынь - гэта наш боль, гэта наша памяць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у мемарыяльным комплексе "Хатынь", адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Бываючы ў Хатыні... Гэта пачуццё непаўторнае. Нельга параўнаць, па сутнасці, тое, што тут адбылося, не толькі са злачынствамі нацызму, але і іншых мярзотнікаў і нягоднікаў, - падкрэсліў беларускі лідар. - Ды ў нас уся зямля ў помніках. Калі ў Сярэднія вякі Беларусь была зямлёй замкаў, то цяпер гэта зямля помнікаў".

"Гэта наш боль. Гэта наша памяць. Гэта памяць нас сюды і вядзе, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Я нездарма сказаў (нідзе аб гэтым не прачытаў, гэта - мае словы): пакуль будзем сюды хадзіць з дзецьмі, гэтага не будзе. Забудзем гэту дарогу - дакладна паўторыцца. Добрая ў нас моладзь. Але ўсё забываецца, з памяці сціраецца. Але гэта ў Беларусі мы так ставімся да гэтых часоў (захоўваем гістарычную памяць. - Заўвага БЕЛТА). А ў іншых месцах не проста забыта нешта - нацысты па вуліцах ходзяць".

Ён асабліва адзначыў, што ў Беларусі ёсць і шмат іншых помнікаў і ўсе даглядаюць, трымаюць у парадку.

Што датычыцца музея, то кіраўнік дзяржавы даручаў, каб экспазіцыя была максімальна набліжана да рэальнасці, таго, што было, і гэта ўдалося рэалізаваць. Гэтак жа як і рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу ў цэлым.

"Для нас гэта важна і актуальна. Няхай гэты бессмяротны кавалачак зямлі будзе прыкладам таго, як трэба ставіцца да тых людзей, дзякуючы якім мы жывём тут", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі