Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 жніўня 2021, 20:53

Лукашэнка: хачу, каб у нас была спакойная краіна, усё астатняе мы купім

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, якой ён бачыць Беларусь у будучым: хачу, каб у нас была спакойная краіна, усё астатняе мы купім. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" - сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хачу, каб у нас была спакойная краіна, усё астатняе мы купім. Нам няшмат трэба. Каб купіць, мы грошы знойдзем. А ў асноўным сваімі мазгамі, сваімі рукамі ўсё вырабім, што мы і робім цяпер. Галоўнае - асабістае імкненне. Мы не будзем скоўваць асабістую ініцыятыву людзей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што спакой можа быць толькі тады, калі для гэтага ёсць нармальная эканамічная аснова, калі ў людзей ёсць работа. "Калі чалавек хоча і можа, ён у Беларусі заўсёды заробіць. Хто не можа - мы заўсёды падтрымаем такіх людзей", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі