Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 верасня 2020, 11:17

Лукашэнка - губернатару Пскоўскай вобласці: калі ў нашых людзей добрыя адносіны, эканоміка прыйдзе

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з Пскоўскай вобласцю не толькі з-за грашовых інтарэсаў, але і духоўнай блізкасці паміж людзьмі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Пскоўскай вобласці Расіі Міхаілам Вядзернікавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы нашы добрыя суседзі, таму мы заўсёды рады бачыць вас тут. Мы заўсёды будзем ведаць, што вы добрыя суседзі, блізкія нам людзі, і мы будзем з вамі супрацоўнічаць, не толькі зыходзячы з нейкіх грашовых, меркантыльных эканамічных інтарэсаў. Гэта, зразумела, заўсёды было, ёсць і будзе, але ў адносінах з намі гэта не галоўнае пытанне. Калі ў нас ёсць добрыя духоўныя адносіны, блізкасць нашых людзей, якія жывуць па той і гэты бок умоўнай граніцы, эканоміка прыйдзе. Эканоміка заўсёды будзе, калі людзі да гэтага імкнуцца душой і сэрцам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Вы ў нас бываеце. Бывайце часцей, - запрасіў Прэзідэнт. - Вам жа ні віз не трэба, ні самалётаў, ні дазволаў на перасячэнне граніцы. Пскоўскай, Смаленскай, Бранскай абласцям - тут мы і забараніць ім не можам. Нават калі нехта калючы дрот нацягне паміж нашымі дзяржавамі на граніцы, нашы людзі ўсё роўна знойдуць адпаведныя хады, каб трапіць у Беларусь і наадварот. І дзякуй богу. Я не думаю, што да гэтага калі-небудзь дойдзе".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што кіраўніцтву Пскоўскай вобласці добра вядомы магчымасці Беларусі. Рэспубліка гатова развіваць супрацоўніцтва па розных напрамках. "Вы нам блізкія яшчэ і таму, што мы добра ведаем вашы землі: у нас Віцебшчына адзін у адзін такая, як ваша вобласць. Добра, што вы супрацоўнічаеце з Віцебскай вобласцю. Калі чагосьці не хапае, з нашага боку няма руху насустрач, вы нам гаварыце", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі бок гатовы прапанаваць Пскоўскай вобласці шырокую лінейку аўтамабільнай тэхнікі і ліфтавае абсталяванне, прадукцыю аграпрамысловага комплексу, свае тэхналогіі ў галіне сельскай гаспадаркі.

Міхаіл Вядзернікаў у сваю чаргу адзначыў, што Пскоўскую вобласць звязваюць з Беларуссю даўнія дружалюбныя і добрасуседскія адносіны. На яго думку, неабходна надаць новы імпульс развіццю эканомікі. "Беларусь з'яўляецца нашым ключавым знешнеэканамічным, знешнегандлёвым партнёрам. На долю гэтага партнёрства прыпадае 35 працэнтаў тавараабароту. Выбудавана цеснае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва ў многіх сферах. У першую чаргу машынабудаванне, транспарт, АПК. Нашы прадпрыемствы актыўна закупляюць беларускую тэхніку: сельскагаспадарчую, дарожную, пасажырскія аўтобусы, кацельнае абсталяванне. З-за сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў гэтым годзе ў нас тавараабарот знізіўся амаль на 20 працэнтаў. Але тым больш актуальны наш візіт", - сказаў губернатар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі