Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 студзеня 2022, 13:19

Лукашэнка: граніцу з Украінай трэба надзейна абараніць на выпадак непрадказальнасці, неадэкватнасці

21 студзеня, Лунінец /Кар. БЕЛТА/. Граніцу з Украінай трэба надзейна абараніць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Лунінецкім раёне на нарадзе па ўмацаванні ваеннай бяспекі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы сабраліся тут, у ціхім, спакойным кутку нашай Беларусі, каб абмеркаваць пытанні бяспекі нашай дзяржавы. Яшчэ 10 гадоў таму ніхто і не меркаваў, што такі момант, як сёння, надыдзе і нам давядзецца ствараць воінскія часці і цэлае аб'яднанне для абароны нашых паўднёвых граніц. З болем у сэрцы мы назіраем усё тое, што робіцца ва Украіне. Як цяперашняе палітычнае кіраўніцтва, знаходзячыся пад знешнім кіраваннем, паводзіць часам сябе непрадказальна і неадэкватна. Таму на гэты выпадак - непрадказальнасці, неадэкватнасці, - і на выпадак, не дай бог, ваенных дзеянняў нам трэба вызначацца. Амаль 1500 км паўднёвай граніцы Беларусі і Украіны - гэта немалая працягласць. Чаго б нам ні каштавала, нам трэба не проста бачыць, што будзе адбывацца і адбываецца на гэтай граніцы, яе трэба надзейна абараніць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што з душы ўкраінскай нацыі вырываюць усё, што толькі можна. Перш за ўсё, памяць славянскіх народаў, адзіныя карані, мову, культурны і этнічны код, які звязвае народы. "Усё спрабуюць знішчыць у душы ўкраінцаў", - сказаў ён.

"Мы не ўяўлялі, што праз некалькі дзясяткаў гадоў пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны па цэнтральных вуліцах Кіева, іншых гарадоў будуць маршыраваць малойчыкі з фашысцкай свастыкай. Гэта для нас непрымальна, таму што мы ніколі не забудзем усё тое, што чынілася на нашай тэрыторыі. У рэшце рэшт, мы помнім Хатынь, помнім, што адбылося. І не толькі, што адбылося, а хто рабіў там гэтыя бясчынствы. Гэта таксама адна з прычын, чаму мы вымушаны сёння рэагаваць тут, на поўдні нашай краіны, на тую сітуацыю, якая складваецца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі добра бачаць тое, што адбываецца на поўдні і ў цэлым уздоўж граніц краіны. "Мы добра ўяўляем, як на гэта адказаць. Гэта сёння. Нам трэба спрагназаваць сітуацыю на будучыню: што будзе заўтра і паслязаўтра, - заўважыў беларускі лідар. - Таму мудрая прымаўка: хочаш міру - рыхтуйся да вайны. Жорсткая, але такая мужчынская. Мы павінны рабіць усё для таго, каб нас не маглі застаць неспадзеўкі, і каб у патрэбны момант мы маглі адказаць. Абсалютна перакананы, што вы, людзі ў пагонах, ведаеце, што трэба рабіць, каб абараніць нашу зямлю".

Прэзідэнт таксама адзначыў, што месца сустрэчы вызначана не выпадкова. У канцы лістапада мінулага года міністр абароны ўжо дакладваў кіраўніку дзяржавы, што неабходна для абароны паўднёвых рубяжоў. "Тады мы дамовіліся аб тым, што сустрэнемся ў які-небудзь дзень тут у Лунінцы, гэтым, з пункту гледжання ваенных, вельмі добрым і зручным месцы, каб абмеркаваць усе прапановы, якія былі тады выкладзены. Тады я папрасіў дапрацаваць тыя прапановы", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён запатрабаваў далажыць па выніках дапрацоўкі аб тым, што неабходна рабіць не толькі ў Лунінцы, але і ў Беларусі ў цэлым па сістэме ППА, і галоўнае - на паўднёвых рубяжах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі