Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лютага 2020, 13:17

Лукашэнка: Гомельская вобласць у гэтым годзе павінна паказаць сваю арыентаванасць у сельскай гаспадарцы

14 лютага, Светлагорск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Гомельская вобласць у бягучым годзе павінна паказаць сваю арыентаванасць у сельскай гаспадарцы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час рабочай паездкі ў Светлагорск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гомельская вобласць за гэты год павінна паказаць сваю арыентаванасць. А ў вас для гэтага ўсё ёсць", - перакананы беларускі лідар.

Ён падкрэсліў, што клімат мяняецца, і неабходна з улікам гэтага выразна вызначыцца, якія культуры вырошчваць. Прыярытэт - атрыманне якасных кармавых рэсурсаў для патрэб жывёлагадоўлі.

"Клімат змяніўся. Мы пераканаліся ўжо адназначна. Значыць, трэба вырошчваць тое, што вырошчвае Украіна, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Разбярыцеся ў дэталях - і неадкладна трэба рэалізоўваць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі