Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 11:18

Лукашэнка: Год народнага адзінства паказаў усяму свету з'яднанасць і стойкасць беларусаў

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Год народнага адзінства паказаў усяму свету з'яднанасць і стойкасць беларусаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Папярэдні год быў Годам народнага адзінства. Ён паказаў усяму свету з'яднанасць і стойкасць беларусаў. Што мы можам жыць сваім розумам, даражыць нашымі каштоўнасцямі і разам ствараць новыя. Мы вытрымалі шэраг сур'ёзных выпрабаванняў, перш за ўсё звязаных з каранавірусам, санкцыямі, хвалямі міграцыйнага крызісу. Ужо цяпер зразумела: мы справіліся толькі дзякуючы адзінству", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, сённяшнія ўмовы вымушаюць нас быць яшчэ больш сабранымі і мэтанакіраванымі. "Літаральна на маршы выбудоўваць доўгатэрміновыя механізмы захавання міру і бяспекі на беларускай зямлі і ў нашым рэгіёне. Фарміраваць новыя кропкі росту ў эканоміцы, а не толькі адаптавацца да змяненняў, якія адбываюцца", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі