Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 снежня 2021, 18:21

Лукашэнка: глыбінныя прычыны націску на Беларусь звязаны з ЗША

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Глыбінныя прычыны націску на Беларусь звязаны менавіта з ЗША. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT, паведамляе БЕЛТА.

"Глыбінныя прычыны націску на Беларусь звязаны менавіта з ЗША. Я не буду пералічваць усе прычыны, пастараюся вам назваць галоўнае. Галоўная прычына крыецца ў тым, што мы сталі галоўным звяном націску ЗША і НАТА на Расію", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

У сувязі з гэтым ён нагадаў аб мінулагодніх падзеях у Беларусі: "Паспрабавалі Беларусь зрабіць Украінай, як яны сёння ад нас патрабуюць. Мы ім задаём пытанне: чаго вы хочаце? - Мы хочам, каб Беларусь была, як Украіна. На што я адказаў: мы Украінай быць не хочам, наш народ гэтага не хоча, і ніколі не будзем. Таму ў мінулым годзе нас паспрабавалі праз так званую каляровую рэвалюцыю і мяцеж ператварыць ва Украіну. Не атрымалася".

Паводле слоў Прэзідэнта, такім чынам за кошт Беларусі хочуць цалкам замкнуць балта-чарнаморскі пояс і стварыць блок з граніцай на ўсходзе каля Смаленска. "Для далейшага націску і, скажу адкрыта, руху ў Расію", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калі не ўдаліся спробы мяцяжу і наскокам зламаць краіну, тады перайшлі да планамернага націску і гібрыднай вайны. "Сутнасць гэтай гібрыднай вайны ў тым, што ідзе націск і нападкі на Беларусь па розных напрамках з рознай інтэнсіўнасцю. Гэта праяўляецца ў націску праз сродкі масавай інфармацыі, па дыпламатычнай лініі, палітычнай. І цяпер перайшлі да жорсткага націску па эканамічных напрамках. Пяць пакетаў санкцый супраць Беларусі ўвялі амерыканцы і еўрапейцы", - расказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі