Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 ліпеня 2022, 19:39

Лукашэнка глядзіць у будучыню з аптымізмам

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, улічваючы абстаноўку ў рэгіёне і свеце, тым не менш глядзіць у будучыню з аптымізмам. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Франс Прэс (AFP, Agence France-Presse), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Так, я гляджу з аптымізмам, таму што ў мяне, як і ў вас, ёсць дзеці. Я не магу не быць аптымістам. Я хачу, каб нашы дзеці жылі не так, як мы нават. А жылі лепш. Вось аснова майго аптымізму", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Усё закончыцца добра?" - удакладніў журналіст.

Аляксандр Лукашэнка

"Калі вы гэтага захочаце, закончыцца добра. І для вас нават нечакана хутка. Скарыстайцеся гэтым момантам. Натаўцы, амерыканцы. Асабліва еўрапейцы. Слухайце, ну навошта вы ў Еўропе паставілі ў такое становішча сваіх людзей - французаў, немцаў і іншых. Ну навошта?! Ну давайце жыць мірна!" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заклікаў спыніцца, дамовіцца, закончыць "гэту катавасію, аперацыю і вайну ва Украіне". "Давайце спынімся, а далей разбяромся, як жыць. Можа, настане час на нашым з вамі вяку, што людзі не будуць лічыцца нават з граніцамі. Да гэтага ўсё ішло. Свабодна перамяшчаліся. Граніцы ўмоўнасцю былі. Таму давайце спынімся. Не трэба ісці далей. Далей бездань з ядзернай вайной. Не трэба да гэтага ісці", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі