Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 верасня 2021, 11:22

Лукашэнка: глядзець на сённяшняе ўбоства ў футболе недапушчальна

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час адкрыцця дзіцяча-юнацкага футбольнага цэнтра клуба "Дынама-Мінск" раскрытыкаваў цяперашні стан спраў у айчынным футболе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Глядзець на тое ўбоства, якое сёння дэманструе футбол, недапушчальна", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт растлумачыў, што мае на ўвазе не толькі "бліскучую" гульню беларускай зборнай супраць каманды Чэхіі. "Я кіраўніку федэрацыі задаў пытанне: навошта выпусцілі наогул маладзёжную каманду на футбольна поле ўчора? Яны не збіраліся гуляць. Запомніце: гэта вам урок", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася, футбалісты нацыянальнай каманды Беларусі пацярпелі другое паражэнне запар у адборачным турніры чэмпіянату свету 2022 года. У сваім трэцім паядынку кваліфікацыйнай групы Е беларусы прайгралі ў горадзе Острава камандзе Чэхіі з лікам 0:1.

Да гэтага беларуская зборная перамагла ў Мінску зборную Эстоніі (4:2), а потым уступіла ў гасцях камандзе Бельгіі (0:8). Цяпер каманда Георгія Кандрацьева адправіцца ў Казань, дзе правядзе два наступныя паядынкі адборачнага турніру: 5 верасня са зборнай Уэльса, 8 верасня з Бельгіяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі