Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка: гісторыю станаўлення беларускай дзяржавы трэба праўдзіва адлюстраваць у новых падручніках

Прэзідэнт 28.02.2017 | 18:05

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гісторыю станаўлення беларускай дзяржавы трэба праўдзіва адлюстраваць у новых падручніках. Такое даручэнне даў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Знаёмячыся з распрацоўкамі, вылучанымі ў 2016 годзе на саісканне Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі, Прэзідэнт зацікавіўся цыклам навуковых работ "Вытокі беларускай дзяржаўнасці: Полацкая і Віцебская землі ў IX-XVIII стагоддзях". У іх па-новаму раскрываецца працэс фарміравання тэрыторый усходнеславянскіх раннедзяржаўных утварэнняў і іх цэнтраў.

Як расказала загадчыца цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вольга Ляўко, праведзеныя даследаванні паказалі, што беларуская дзяржаўнасць пачала фарміравацца ў сярэдзіне IX стагоддзя - са стварэннем Полацкай зямлі. Станаўленне Полацка ў якасці цэнтра гэтага дзяржаўнага ўтварэння ажыццяўлялася на мясцовай племянной аснове, у той час як у Ноўгарадзе і Кіеве для гэтага запрашалі варагаў. Нават у далейшым Полацкія землі, уваходзячы ў склад Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, развіваліся аўтаномна.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што сёння ідзе работа над новымі падручнікамі і гэтыя моманты станаўлення беларускай дзяржавы ў іх абавязкова трэба адлюстраваць. "Трэба прапісаць і ўкараніць у розумы нашых людзей праўду, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Тут калі і ёсць нейкі нацыяналізм, то гэта нацыяналізм разумны".

Кіраўнік дзяржавы таксама правёў паралель з сучаснасцю. "Мы сапраўды сябе стварылі, і з намі лічыліся тады. Усё гэта сугучна і актуальна цяпер, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Сёння некаторыя пад выглядам "дармаедства", яшчэ чагосьці спрабуюць гэту лодку разгайдаць і даказаць нам, што гэта не нашы землі, а нечыя. Таму для нас гэта вельмі актуальна. "Дармаеды" павінны ведаць, што іх проста спрабуюць сёння выкарыстоўваць у самых карыслівых мэтах, каб разбурыць тое, што ёсць, знішчыць тое, што мы адрадзілі, каб не даць нам замацавацца. І яны будуць выкарыстоўваць усё".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.